Козловский Виталий Иванович

МАЯ ГІСТОРЫЯ ПЕРАМОГІ

Я раскажу пра простага хлопца, якому з 16 гадоў давялося абараняць сваю радзіму ад акупантаў. Гэта мой мой прадзед Казлоўскі Віталій Іванавіч.

Нарадзіўся ён у 1926 годзе. Да вайны скончыў няпоўную школу, збіраўся стаць, як і бацькі, настаўнікам.

Выпускны вечар… Юнакі і дзяўчаты кружылі ў вальсе, марылі… Іх чакала шырокая дарога ў самастойнае, шчаслівае жыццё.

Аднак мары зблытала Вялікая Айчынная вайна… Юнак бачыў, як немец сваім цяжкім ботам таптаў усё дарагое яму: у школе фашысты зрабілі казармы, нахабна разгульвалі па вёсцы, адбіралі ў людзей хлеб, жывёлу, знішчалі пасевы, расстрэльвалі ні ў чым непавінных аднавяскоўцаў. Тады Віталік разам з матуляй, меншымі брацікам і сястрычкай пайшлі ў партызаны.

…Ціха, задуменна, быццам спяваючы аб людскім горы, шуміць адвечны бор. Безупынна стукае швейная машынка – гэта маці Віталіка рамантуе партызанскае адзенне. А камандзір атрада адпраўляе хлопца ў першую разведку… Потым былі яшчэ і яшчэ заданні. Так ён стаў байцом разведатрада. Пазней – кулямётчыкам. Няпростыя партызанскія будні загартоўвалі юнака, вера ў перамогу надавала сіл. Час ішоў… 21 лютага 1944 года партызаны 11-ай брыгады, дзе змагаўся Віталій, і часці рэгулярных войск злучыліся.

Але над зямлёй яшчэ віхрылася вайна. Гітлераўцы ўпарта супраціўляліся, не саступаючы захопленага. Чырвоная Армія рашуча ішла наперад. Мой прадзед крочыў дарогамі, дзе безупынна ліў свінцовы дождж, дзе парахавым дымам было зацягнута сіняе неба…

Малады баец прайшоў ад ракі Проня да Берліна палявым сувязістам, аднаўляў пашкоджаныя снарадамі лініі сувязі паміж баявымі падраздзяленнямі. Адзін, праз поле, праз лес цягнуў правады, каб камандзіры маглі каардынаваць наступленне байцоў. Толькі аднойчы ён быў у атацы, бачыў, як ад варожых куль гінулі сябры-салдаты. Смерць блізка падыходзіла і  да Віталія. Аднаго разу куля нямецкага снайпера адрэкашэціла ад каскі, прабіла нос, баец страціў прытомнасць, але застаўся жывы, і неўзабаве зноў вярнуўся ў строй. Падчас аднаго з наступленняў у 1945 годзе пад абстрэлам праціўніка здолеў ліквідаваць 15 пашкоджанняў лініі сувязі, хутка і дакладна перадаў усе загады, чым паспрыяў поспеху падраздзялення. За праяўленыя мужнасць і гераізм узнагароджаны медалём «За адвагу».

Перамогу сустрэў у Берліне. Да 1950 года служыў у Савецкай Арміі на тэрыторыі Германіі, тут атрымаў сярэднюю адукацыю. Вярнуўшыся на Радзіму, скончыў фізіка-матэматычны факультэт педагагічнага інстытута, і да пенсіі выкладаў матэматыку і фізіку ў школе. Дзіцячая мара – быць настаўнікам – усё ж такі ажыццявілася!

Вельмі не любіў прадзед расказваць пра вайну, бо пазбавіла яна юнацтва, забрала сяброў, пакінула трывогу… Так, ён герой! Аднак якую цану мае гэты гераізм?! Наша сям’я памятае свайго героя, які здзяйсняў подзвігі і ў вайну, і ў мірны час. Яго жыццё – прадмет захаплення і выдатны прыклад нашчадкам! Радзіма ўшаноўвае сваіх сыноў. Мой прадзядуля мае шмат падзяк і ўзнагарод. Самую дарагую ўзнагароду, ордэн Айчыннай вайны I ступені, ён атрымаў у 1985 годзе. Для яго гэта вялікі гонар! А для мяне гонар – усё жыццё майго прадзеда.

Майго прадзеда ўжо няма сярод нас. Але ёсць яшчэ ўдзельнікі баёў, працаўнікі тыла, дзеці вайны…

Я з вялікім пачуццём удзячнасці, гонару думаю пра іх і прысвячаю ім свае вершы.

 

 

 

Я  преклоняюсь перед вами – ветераны!

 

Я преклоняюсь пе ред вами – ветераны

За ноющие не стареющие раны,

За ссадины души, кричащей по ночам:

«Я никому свою Победу не отдам!»

 

Ужасная война упорно дышит в спину,

Вы снова ночью отпустить её бессильны.

И снится вам, что той далёкою весной

Шептали губы: «Мама, я вернусь живой!»

 

Понять нам – юным это просто невозможно,

Без слёз об этом говорить вам очень сложно,

Но вы, скрывая слёзы, всё же говорите:

«Родные! Победу нашу сохраните!»

 

Мы, правнуки, вас бережём и очень любим

И подвиг ваш бессмертный помним, не забудем!

В день Победы вас целую, обнимаю,

Горячо, сердечно всех вас поздравляю!

 

Что вам желать, вы в этой жизни состоялись,

И радостные дни вам часто доставались…

В нас продолжения надежд желаю вам,

Чтоб жажду мира передали вы и нам.

 

Поделиться ссылкой: